Тры беларускія баксёры выступяць у чвэрцьфінале чэмпіянату Еўропы
У Маскве працягваюцца паядынкі чэмпіянату Еўропы па боксе. У чвэрцьфінальную стадыю прабіліся тры прадстаўнікі Беларусі, паведамляе БЕЛТА. У вагавай катэгорыі 57 кг на рынгу маскоўскага комплексу "Мегаспорт" наш Сяргей Куніцын у баі за выхад у паўфінал сустракаецца з італьянцам Алесіё дзі Савіно. Магамед Нурудзінаў, які выступае ў катэгорыі 69 кг, будзе сапернічаць з ізраільцянінам Канстанцінам Снігурам. У катэгорыі 75 кг Мікалай Весялоў паспрачаецца з армянскім баксёрам Андранікам Хакабянам. На гэтым турніры ў складзе зборнай Беларусі стартавалі 11 спартоўцаў.
Чэмпіёны і прызёры 38-га кантынентальнага чэмпіянату баксёраў стануць вядомыя 12 чэрвеня.
Чэмпіёны і прызёры 38-га кантынентальнага чэмпіянату баксёраў стануць вядомыя 12 чэрвеня.