Тры прадстаўнікі Беларусі працягваюць гуляць на Ўімблдоне

Вольга Гаварцова, Макс Мірны і Вікторыя Азаранка правядуць 26 чэрвеня чарговыя матчы Адкрытага чэмпіяната Англіі па тэнісе. Прычым Гаварцова сёння мусіць выйскі на корты Ўімблдона двойчы, паведамляе БелТА. У другім раўндзе жаночага парнага разраду разам з Чыа-Джунг Чуанг яна згуляе супраць расійскага дуэта Алена Вясніна — Вера Званарова. На гэтым жа этапе спаборніцтваў змяшанага разраду ГавАрцова і амерыканец Эрык Бутарак сустрэнуцца з парай Ліза Рэйманд (ЗША) — Уэслі Мудзі (ПАР).

Максім Мірны і расіянка Аліса Кляйбанава згуляюць у другім крузе мікста з аргентынскай парай Гізела Дулка — Хуан-Ігнасія Чэла.

Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (11 нумар сусветнага рэйтынгу) у 3-м раўндзе адзіночнага разраду сустрэнецца з чэшкай Петрай Квітавай (62).