Тры п'яныя школьніцы зладзілі вулічны дэбош у Наваполацку
Старшакласніцы ішлі дадому, па дарозе куляючы гандлёвыя прылаўкі і скрыні з пяском.
Як піша "Комсомольская правда", дзяўчаты распівалі спіртное з маладымі людзьмі, з якімі пазнаёміліся выпадкова. А каля чатырох гадзін раніцы іх затрымалі на вуліцы Маладзёжнай. Дзяўчаты ішлі, куляючы па дарозе ўсе гандлёвыя прылаўкі і скрыні з пяском, паводзілі сябе вельмі агрэсіўна.
Усе тры старшакласніцы ўжо стаялі на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Цяпер іх яшчэ вінавацць у дробным хуліганстве, згодна з Адміністрацыйным кодэксам. Хлопцаў, якія напаілі старшакласніц, загадзя ведаючы, што ні адной з іх яшчэ няма васямнаццаці, таксама прыцягнуць да адказнасці за ўцягванне непаўналетніх у антыграмадскія дзеянні.
Ілюстрацыйнае фота — zadumaisia.ru