Трыумфатарам прэміі “Оскар” стаў фільм "Старым тут не месца"
Амерыканскія кінаакадэмікі назвалі лепшы фільм года. Ім стала карціна братоў Ітана і Джоэла Коэнаў "Старым тут не месца".
На галоўную ўзнагароду таксама прэтэндавалі фільмы "Адкупленне" Джо Райта, "Нафта" рэжысёра Пола Томаса Андэрсана, "Джуна" Джэйсана Рэйтмана і "Майкл Клейтан" Тоні Гілроя. Усяго карціна Коэнаў атрымала чатыры залатыя статуэткі.
У прыватнасці, браты атрымалі “Оскара” за рэжысуру і за лепшы адаптаваны сцэнар. Акрамя таго, статуэтка за лепшую мужчынскую ролю другога плана была ўручаная іспанскаму акцёру Хаўеру Бардэму.
Акцёр Дэніел Дэй-Люіс, які згуляў ў фільме "Нафта", атрымаў "Оскара" за лепшую мужчынскую ролю. Усяго стужка, якая была адным з фаварытаў прэміі, атрымала толькі два "Оскары".
"Адкупленне", якое атрымала мноства ўзнагарод і разнастайных прэмій і была прадстаўлена ў сямі намінацыях на "Оскара", удастоілася толькі адной узнагароды.
Актрыса Марыён Коціяр, якая згуляла Эдіт Піаф у карціне "Жыццё ў ружовым колеры", атрымала прэмію "Оскар" за лепшую жаночую ролю. Усяго стужка Аліўе Даана была ўзнагароджаная двума статуэткамі.
Сцэнарыстку фільма "Джуна" адзначылі "Оскарам" за лепшы арыгінальны сцэнар.
Карціна "Ультыматум Борна" заваявала тры "Оскары", усе ў тэхнічных намінацыях.
Аўстрыйскія "Фальшываманетчыкі" сталі пераможцам у катэгорыі "Лепшая карціна на замежнай мове".
Лепшым паўнаметражным мультфільмам быў названы "Рататуй".
Lenta.ru