ТТ-34 анансуюць новы альбом — першы за 5 гадоў
Гурт ТТ-34 неўзабаве пачне запіс новага альбома. Апошняя кружэлка гамельчукоў выйшла больш за 5 гадоў таму пад назвай “Грубый помол” у Беларусі і “Бум!” у Расіі. “У новы альбом увойдзе каля 10 песень. Песні гатовыя, зараз даводзім да ладу аранжыроўкі і рыхтуемся да запісу, — распавёў Еўрарадыё басіст гурта Валерый Навасельцаў. — Але і назва альбома, і колькасць песень — гэта пакуль што працоўныя моманты”.
Над новым альбомам не будзе працаваць ніводзін з ранейшых вакалістаў ТТ-34. Затое, па чутках, гурту дапаможа вядомы рэпер Сярога, які зараз бавіць час у Гомелі.
“Магчыма, але пакуль што невядома, — кажа Валерый Навасельцаў. — У нас гэта ўсё хутка адбываецца: “Сярога, заспявай, калі ласка”. — “Ну добра!” Фух — і заспяваў!”
Новы альбом ТТ-34 можа выйсці ў канцы восені — на пачатку зімы.