Тур Led Zeppelin без Роберта Планта адменены
Мэнэджэр Джымі Пэйджа, гітарыста Led Zeppelin, Піцер Мэнш (Peter
Mensch) заявіў, што планы канцэртнага тура гурта без удзелу вакаліста
Роберта Планта адмененыя, паведамляе Rolling Stone. "Led Zeppelin больш няма! Калі вы не бачылі іх выступ у 2007 годзе, то ў вас ужо няма шанцаў", - абвясціў Піцер Мэнш.
Пасля паспяховага канцэрту ў 2007 годзе ўдзельнікаў арыгінальнага складу Led Zeppelin, якія ўз'ядналіся на той момант, - Роберта Планта, Джымі Пэйджа і Джона Пола Джонса з Джэйсанам Бонэмам, сынам нябожчыка барабаншчыка Led Zeppelin, - гурт вырашыў зладзіць канцэртны тур. Аднак неўзабаве Роберт Плант заявіў пра свае планы працягнуць супрацоўніцтва з кантры-спявачкай Элісан Краўс (Alison Krauss), якое, паводле яго слоў, зойме ў яго яшчэ два гады.
Увосень 2008 года пакінутыя ўдзельнікі каманды абвясцілі пра намер правесці канцэртны тур з іншым вакалістам і, магчыма, запісаць альбом. Згодна з заявай Піцера Мэнша, музыкі праслухалі некалькіх вакалістаў, але ні адзін з іх не падышоў ім.
Фота: www.muz24.ru