Турэцкі студэнт кінуў чаравікам у кіраўніка МВФ

Турэцкае тэлебачанне прадэманстравала кадры, на якіх студэнт падчас лекцый кіраўніка МВФ Дамініка Строс-Кана ў адным з універсітэтаў Стамбула кінуў у яго чаравікам. Чаравік праляцеў міма і студэнт рушыў да сп. Строс-Кана з яўна агрэсіўнымі намерамі, але быў спынены паліцыяй. Калі хлопца выводзілі з залы, дзе праходзіла лекцыя, яго верагодныя прыхільнікі спрабавалі разгарнуць пратэстную расцяжку, але таксама былі спыненыя паліцыяй. Студэнт пратэставаў супраць глабалісцкай палітыкі МВФ і імкнуўся такім чынам выказаць незадаволенасць, паўтарыўшы знакаміты кідок чаравіком у экс-прэзідэнта ЗША Джорджа Буша, перадае інфармагенцтва “Интерфакс”.