Туркі купляюць дзяржаўнага аператара "БеСТ"

Найбуйнейшы аператар мабільнай сувязі ў Турцыі Turkcell у пятніцу паведаміў пра намер набыць беларускую дзяржаўную кампанію "БеСТ". Пра гэта паведамляе Агенцтва фінансавых навінаў са спасылкай на Reuters. Пра магчымасці продажу "БеСТа" за 500 млн долараў увесну 2007 года казаў Аляксандр Лукашэнка. Пазней у 2007 годзе турэцкая кампанія ў лісце на імя Лукашэнкі заявіла пра свой намер інвеставаць да 800 млн долараў у развіццё мабільнай сувязі Беларусі.

У цяперашні час кампанія "БеСТ" адчувае сур'ёзныя праблемы з-за недахопу грошай. У студзені 2008 года паведамлялася аб праблемах з выплатай заробкаў і аплатай арэнды.

Турэцкі аператар ужо прысутнічае на рынках мабільнай сувязі Казахстана, Азербайджана, Малдовы і Грузіі.