Туркменію наведалі больш за 50 дэлегацый з Беларусі
Больш за 50 дэлегацый з Беларусі наведалі Туркменію ў 2009 годзе. Пра гэта заявіў пасол нашай краіны ў Туркменіі Юрый Малумаў, паведамляе агенцтва Regnum.
Паводле яго слоў, нягледзячы на сусветны фінансавы крызіс і прадказанні скептыкаў, краіны змаглі актывізаваць працу як па традыцыйных, так і прынцыпова новых накірунках узаемадзеяння. У прыватнасці, было згаданае будаўніцтва горна-абагачальнага комплексу па выпуску калійных угнаенняў.
Юрый Малумаў звярнуў увагу на актывізацыю гандлёва-прамысловых палатаў Беларусі і Туркменіі. Цяпер практычна ўсе буйныя выставы ў Ашхабадзе не абыходзяцца без беларускіх удзельнікаў, адзначыў ён.