"Турыстычнае" возера ледзь не выцекла ў Шчару

На Выганаўскім возеры ў Івацэвіцкім раёне вырашылі развіваць турызм. Аднак перад гэтым вадаём давялося ратаваць ад прарыву дамбы.
Не так даўно ў раёне Агінскага каналу прарвала дамбу, і з Выганаўскага возера ваду паперла ў раку Шчара. Пагрозы жыццю людзей не было, але баяліся, каб узровень вады ў возеры не апусціўся да крытычнай адзнакі. Сітуацыю ўратавалі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і лясгаса.

Цяпер на возеры пачалося будаўніцтва прычала для маламерных караблёў. Прычал разам з пляжам зойме плошчу каля пяці гектараў.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Івацэвічы