Турыстычны маршрут, распрацаваны пінчукамі, стаў найлепшым у Беларусі

Экскурсійны маршрут “Палескі вянок” перамог ў VIII рэспубліканскім турыстычным конкурсе “Спазнай Беларусь”. Турыстычную вандроўку па Палессю прадумалі супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэту. Аўтары маршруту плануюць, што пад час экскурсіі турысты наведаюць знакавыя месцы, дзе жылі і працавалі Яўгенія Янішчыц, Раман Скірмунт, Напалеон Орда, Адам Нарушэвіч.