Твітар Марка Цукерберга ўзламалі хакеры
У нядзелю, 5 чэрвеня, былі ўзламаныя акаўнты заснавальніка Фэйсбука Марка Цукерберга ў сацыяльных сетках Твітар і Pinterest. Адказнасць ўзяла на сябе група хакераў Ourmine, перадае Бі-Бі-Сі.
У сваім твітары хакеры заявілі, што ўзламалі таксама акаўнты мільярдэра ў Інстаграме і LinkedIn. Па іх словах, яны правяралі сістэму бяспекі Цукерберга. Узломшчыкі прапанавалі Цукербергу звязацца з імі.
Паведамляецца, што ў твітэры Цукерберга, які не абнаўляўся з 2012 года, сапраўды з'явілася некалькі запісаў. Цяпер яны выдаленыя. На старонцы мільярдэра ў Pinterest з'явіўся надпіс "Узламаны групай Ourmine".
У Інстаграме, дзе Цукерберг апублікаваў толькі 30 фотаздымкаў, слядоў узлому не заўважана.
Эксперты мяркуюць, што акаўнты Цукерберга маглі пацярпець у сувязі з уцечкай пароляў з сеткі LinkedIn, якая адбылася ў 2012 годзе. Месяц таму стала вядома, што 117 млн пароляў і логінаў з гэтай сеткі былі прададзеныя за 5 біткоінаў (каля 2,3 тысячы долараў).