Творчасць The Killers ацаніла Тавараыства кампазітараў
Рокеры The Killers атрымаюць адмысловую ўзнагароду ад Амерыканскага Таварыства кампазітараў і выдаўцоў (ASCAP) – за пашырэнне межаў сучаснай музыкі. Vanguard Award будзе ўручаная музыкам у межах цырымоніі ўзнагароджання,
якая адбудзецца 21 красавіка ў Галівудзе. Раней уладальнікамі
«Авангарднай» прэміі станавіліся Б’ёрк (Bjork), Бэк (Beck), Nine Inch
Nails, Beastie Boys, Modest Mouse і The Strokes.
Традыцыйна падчас узнагароджання ASCAP адзначаюць таксама лепшага сонграйтэра года, лепшую песню і лепшага выдаўца года. Сёлета ўзнагароды будуць прысуджацца ў 27-ы раз.
Вядома, што яшчэ адну адмысловую прэмію - Founders Award, якую ўручаюць за неацэнны ўнёсак у развіццё сучаснай культуры, - атрымае рок-паэтка і хросная маці панк-рока Пэці Сміт (Patti Smith).
Фота: blogs.ocweekly.com