Тыдзень маці пройдзе ў Беларусі 8-14 кастрычніка
У гэтыя дні плануюцца традыцыйныя ўганараванні жанчынаў-маці ў працоўных і прафсаюзных калектывах. Адбудуцца ўрачыстыя прыёмы ў гар-, рай- і аблвыканкамах. У рэгіёнах пройдуць сустрэчы з маці, у першую чаргу шматдзетнымі, а таксама з жанчынамі, якія ўзялі на выхаванне дзяцей-сірот, з выхавацелямі дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, паведамляе “Народная газета”.