Тысячы прыхільнікаў Maximo Park не змаглі патрапіць на канцэрт

На днях музыкі вырашылі пацешыць сваіх прыхільнікаў бясплатным канцэртам у Ньюкасле.
Зала Акадэміі, у якой праходзіў канцэрт, разлічана толькі на 400 чалавек. Аднак убачыць шоў прыйшлі 2,5 тысячы прыхільнікаў, піша “Рок-шок”.

У выніку Maximo Park адыгралі канцэрт для перапоўненай залы, а тым, хто так і не змог патрапіць унутр, давялося слухаць свае ўлюбёныя песні дома.

Нагадаем, што новы, трэці па ліку альбом Maximo Park "Quicken The Heart", пабачыць свет у траўні.