У 14 вадаёмах Беларусі афіцыйна забаронена купацца

Як паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у забаронены спіс патрапілі ўсе рэгіёны краіны, за выключэннем Гродзеншчыны. У Брэсцкай вобласці — возера Свяцілаўскае Баранавіцкага раёна, пляж Давыд-Гарадка, вёска Глінка Столінскага раёна. На Віцебшчыне — рэкі Заходняя Дзвіна (за выключэннем зоны адпачынку парка Мазурына), Лучоса і Віцьба ў Віцебску, азёры Шаты, Суя, Янава Полацкага раёна, а таксама зона адпачынку дзіцячага аздараўленчага лагера "Чайка".

Па адным аб'екце зачынена ў Магілёўскай, Гомельскай, Мінскай абласцях і Мінску — рака Бярэзіна ў раёне цэнтральнага пляжа і пляжа "6-ы мікрараён" Бабруйскага раёна; рака Прыпяць Мазырскага раёна; Смалявіцкае вадасховішча; вадасховішча Пціч.

Забарона на купанне ў вадаёмах выносіцца пры атрыманні двух запар нездавальняючых спробаў вады, нагадвае БелаПАН.