У 20 км ад Масквы аўтобус сутыкнуўся з КамАЗам. Пацярпелі беларусы.

На 20-м кіламетры Кіеўскай шашы ля павароту ў бок раёна Сонцава аўтобус ЛіАЗа, што ехаў у аэрапорт Унукава, сутыкнуўся з КамАЗам. Кіроўца аўтобуса загінуў на месцы, яшчэ чатырнаццаць чалавек атрымалі раненні. У праваахоўных органах Маскоўскай вобласці, паведамілі, што спачатку ў КамАЗ, што рэзка затармазіў на скрыжаванні, ударыўся грузавік MAN з паўпрычэпам. Пасля з самаскідам сутыкнуўся аўтобус, які не паспеў затармазіць.

23-гадовы кіроўца ЛіАЗа загінуў на месцы. Сярод тых, пасажыраў аўтобуса, якія атрымалі раненні, былі грамадзяне Украіны і Беларусі, а таксама расійскіх рэгіёнаў.

Па папярэдніх дадзеных, вінаваты ў ДТЗ кіроўца КамАЗа.

Autonews