У 2009 годзе набор студэнтаў у ВНУ павялічаны не будзе
Набор студэнтаў у ВНУ ў 2009 годзе павялічаны не будзе. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў 28 лістапада на сумесным паседжанні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу. Затое павялічыцца набор у ПТВ і сярэднія спецыяльныя ўстановы — да 50%. Па словах міністра, гэта тлумачыцца дэфіцытам працоўных кадраў.
Нагадаем, што ў наступным годзе колькасць выпускнікоў школ павялічыцца — з 95 тысяч (у 2008 годзе) да 106 тысяч.
Дарэчы, у 2008 годзе прыем у ВНУ ўжо скараціўся на 5,5% у параўнанні з мінулым годам. Студэнтамі ВНУ ўсіх формаў уласнасці сёлета сталі 85 тыс. 57 чалавек. У 2007 годзе на першы курс ВНУ было набрана 89 тыс. 758 чалавек.
БелаПАН