У 2010 годзе ў продажу з'явяцца першыя ў свеце акуляры-перакладчык

Японская карпарацыя NEC вынайшла прыстасаванне ў выглядзе акуляраў, якое пераўтварае вусную гаворку на замежнай мове ў тэкст і праецыруе яго пераклад упрост на сетчатку вока.
Як адзначае ИТАР-ТАСС, гэтая распрацоўка можа з поспехам выкарыстоўвацца, у прыватнасці, на міжнародных канферэнцыях і падчас дзелавых перамоваў з замежнымі партнёрамі.

Акуляры-перакладчыкі з мікрафонам і міні-кампутарам можа выкарыстоўваць гадзінамі, пакольку ад іх не стамляюцца вочы. Суразмоўцы могуць весці размову на розных мовах, гледзячы адзін на аднаго і не абцяжарваючы сябе чытаннем перакладу. Рэвалюцыйная навінка можа з'явіцца ў продажу ўжо ў 2010 годзе.