У 2011 годзе падаткі будуць плаціць паквартальна

Беларусь імкнецца да сусветнай практыкі выплаты падаткаў. У 2011 годзе падаткі ў Беларусі будуць плаціць ужо паквартальна. Юрыдычным асобам дазволяць адлічваць грошы падаткавікам не кожны месяц, а раз у квартал. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Сёння падаткі на буйных прадпрыемствах даводзіцца плаціць нават кожны тыдзень.