У 2011 годзе плануецца аднавіць заходні флігель Ружанскага палаца
У 2011 годзе плануецца аднавіць заходні флігель палацавага комплексу князёў Сапегаў у Ружанах. Пра гэта паведаміў БелаПАН навуковы кіраўнік праекта Уладзімір Казакоў. Паводле яго слоў, рэстаўрацыйныя работы будуць фінансавацца за кошт мясцовага бюджэту з магчымым прыцягненнем спонсарскіх сродкаў.
Навуковы кіраўнік праекта зазначыў, што ў Мінкультуры абмяркоўваюцца перспектывы аднаўлення ўсходняга корпуса палаца, дзе раней размяшчаліся манеж і тэатр. Паводле яго слоў, разглядаецца ідэя рэканструкцыі гэтай часткі комплексу пад гатэль з тэатральнай залай, у якой змогуць выступаць артысты на гастролях.
Казакоў не выключае, што пры дастатковым фінансаванні аднаўленне складаных інтэр'ераў і фасадаў усходняга корпуса палаца можа быць завершана ў 2015 годзе, а ўсяго комплексу — да 2020 года.