У 2011 годзе ў Мінску адчыняць дзіцячую філармонію
Дзіцячая філармонія адчыніцца ў сталіцы ў 2011 годзе да Дня гораду, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”. Філармонія размесціцца на плошчы Свабоды ў адноўленым будынку царквы Святога Духа, разбуранай у 1936 годзе. Захаваліся толькі яе падмуркі — гэтак званы нулявы ўзровень. Храм аднаўляецца паводле архіўных фотаздымкаў і малюнкаў. Паводле свайго вонкавага выгляду ён будзе максімальна набліжаны да арыгіналу, а спецыяльная падсветка падкрэсліць прыгажосць лепкі і вітражоў. Будаўніцтва канцэртнай залі дзіцячай філармоніі пачалося сёлета ў сакавіку. Яго ўзводзяць у адпаведнасці з праграмай рэканструкцыі, рэстаўрацыі і аднаўлення гістарычнага цэнтру сталіцы.