У 2016 годзе за наведвальнікамі мінскіх могілак пачнуць сачыць відэакамеры

У 2016 годзе за наведвальнікамі мінскіх могілак пачнуць сачыць відэакамеры

У 2016 годзе на цэнтральных уваходах мінскіх могілак з'явяцца сістэмы відэаназірання. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства "Спецыяльны камбінат камунальна-бытавога абслугоўвання" Мікалай Ракевіч. Паводле яго слоў, новаўвядзенне дазволіць скараціць колькасць правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца на могілках, інфармуе "Интерфакс-Запад".

На сённяшні дзень у сталіцы налічваецца каля двух дзясяткаў могілак. Сёлета была праведзеная інвентарызацыя на Вайсковых могілках па вуліцы Казлова. У наступным годзе яна працягнецца на іншых могілках.

Фота: БЕЛТА і з архіву.

У 2016 годзе за наведвальнікамі мінскіх могілак пачнуць сачыць відэакамеры