У 2019 годзе беларусам пачнуць выдаваць біяметрычныя ID-пашпарты
У 2019 годзе грамадзяне Беларусі пачнуць атрымліваць біяметрычныя ID-пашпарты. Пра гэта 11 красавіка заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.
"У 2019 годзе, думаю, пачнем атрымліваць першыя біяметрычныя ID-пашпарты. Працэдура атрымання падкантрольная Міністэрству ўнутраных спраў", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.
Таксама Папкоў паведаміў, што дзяржаўная сістэма пасведчання электронных ключоў атрымае далейшае развіццё. Па яго словах, сёння ў краіне іх выдадзена каля 100 тысяч, а патэнцыяльна можа быць выдадзена да 300 тысяч.
Міністр нагадаў, што праца вядзецца ў адпаведнасці з дзяржпраграмай развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады. Уся праграма каштуе каля 1,35 млрд рублёў.
Праграма падзеленая на тры падпраграмы: "Інфармацыйна-камунікацыйная інфраструктура", "Інфраструктура інфарматызацыі" і "Лічбавая трансфармацыя".