У 6 вёсак Гомельшчыны выратавальнікі возяць прадукты на чаўнах
На Гомельшчыне ўжо шэсць вёсак адарваныя ад "вялікай зямлі" паводкай. Зранку 2 красавіка вада перарэзала сувязь з вёскай Палянаўка ў Веткаўскім раёне. Як адзначае "Комсомольская правда в Беларуси", там жывуць 16 чалавек. Яшчэ чатыры вёскі адрэзаныя вадой у Петрыкаўскім раёне, адна - у Рагачоўскім. У гэтыя вёскі выратавальнікі дастаўляюць прадукты на лодках. На іх жа перамяшчаюцца мясцовыя жыхары, калі збіраюцца кудысьці з хаты.