У 70 гарадах Нямеччыны пачынаецца "адукацыйны страйк”
Дэманстрацыямі, байкотам лекцыяў і заняццем універсітэтаў нямецкія студэнты і школьнікі хочуць у панядзелак выказаць свой пратэст супраць непарадкаў у сістэме адукацыі, паведамляе DPA. Ініцыятыва “Адукацыйны страйк-2009” патрабуе адмяніць рэформу, якая мела спрасціць структуру вышэйшай адукацыі. Студэнты незадаволеныя тым, што новыя праграмы не даюць магчымасці паглыбленага вывучэння прадметаў.
Пратэсты вучняў скіраваныя супраць “паспешліва ўведзенага скарачэння тэрміну навучання ў школе”, а таксама супраць архаічнай, з іхнага пункту гледжання, сістэмы ацэнкі ведаў. Прэзідэнтка Канферэнцыі рэктараў ўніверсітэтаў Маргарэт Вінтэрмантэль абвінаваціла крытыкаў універсітэцкай адукацыі ў паклёпе.
Германія паводле выдаткаў на адукацыю займае апошнія месцы сярод развітых дзяржаваў.