У адказ на "чорны спіс" генерал Чаргінец нагадае Нямеччыне пра генацыд
У "чорны спіс" ЕС патрапілі амаль 160 беларускіх чыноўнікаў, у іх ліку і старшыня праўладнага саюзу пісменнікаў Мікалай Чаргінец.
У адказ на такія санкцыі ён хоча дамагчыся, каб Нямеччына звярнулася да праблемы генацыду беларускага народу ў часы вайны.
Чаргінец: "Калі гэта пацвердзіцца, я буду ініцыяваць, выкарыстоўваючы
свае магчымасці ў многіх краінах, разгляду германскага генацыду ў
адносінах да беларускага народу [падчас Вялікай Айчыннай вайны]".
Мікалай
Чаргінец звычайна адпачывае ў Беларусі, у Сочы, лятаў у Турцыю, у свой
час едзіў на Балканы, а вось у Нямеччыну ды Польшчу не рвецца.
Чаргінец: "Я
аб'ездзіў увесь свет. Ну не паеду ў Еўропу, паеду ў Браслаў, там месцы
папрыгажэйшыя, чым у Нямеччыне. Еўропу я глядзеў. Добрыя, дагледжаныя
гарады, як правіла, надта дарагія для нас. Карацей абыйдземся".
Фота: www.ctv.by