У аэрапорце Гановера трапам пашкодзілі беларускі самалёт
Самалёт Ту-154М Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" пашкоджаны ў гановерскім аэрапорце. "Пасля пасадкі пры падачы тэлескапічнага трапа да паветранага судна была парушаная працэдура наземнага абслугоўвання, што прывяло да пашкоджання абшыўкі самалёта", – паведамляе “Интерфакс” са спасылкай на прэс-службу авіякампаніі. "Белавія" накіравала ў Гановер запасны самалёт для вывазу пасажыраў і дастаўкі рамонтнай брыгады для аднаўлення пашкоджанага паветрагана судна.
У Гановеры знаходзіўся 81 пасажыр. Для іх было арганізаванае сілкаванне за кошт авіякампаніі. Час затрымкі склаў 6 гадзін 2 хвіліны.
У Гановеры знаходзіўся 81 пасажыр. Для іх было арганізаванае сілкаванне за кошт авіякампаніі. Час затрымкі склаў 6 гадзін 2 хвіліны.