У аграгарадку ў Аршанскім раёне забілі праваслаўнага святара

Як паведамляе БЕЛТА, забойства айца Аляксандра (Марозава) адбылося ўчора позна ўвечары ў аграгарадку Смаляны. Злачынства расследуе Следчы камітэт.

БелаПАН дадае, што загінулы святар добраўпарадкаваў тэрыторыю каля царквы, пабудаваў падземны храм. Ён таксама ўдзельнічаў у правядзенні мастацкага пленэру ў Смалянах, дапамагаў валанцёрам, якія даследавалі гісторыю вёскі і былога каталіцкага кляштара дамініканаў.