У Алега Скрыпкі нарадзілася дачка

Лідар гурта «Вопли Видоплясова» Алег Скрыпка святкуе папаўненне ў сямействе.  22 чэрвеня  ў адной з радзільняў Кіева грамадзянская жонка музыкі Наталля нарадзіла дзяўчынку, якая стала трэцім дзіцём пары.

Нагадаем, што Алег і Наталля ўжо выхоўваюць двух сыноў - 5-гадовага Рамана і 2-гадовага Тараса. Як паведамляе газета «Сегодня», імя для нованароджанай пакуль не абранае, але, хутчэй за ўсё, артыст спыніцца на якім-небудзь «спрадвечна ўкраінскім» варыянце.

Фота: newsmusic.ru