У амерыканскім горадзе чацвёрты дзень масавыя беспарадкі

Дэманстранты пратэстуюць супраць забойства афраамерыканскага юнака Майкла Браўна паліцыянтамі. Падлетак быў застрэлены больш за тыдзень таму.

Паліцыянты нават былі вымушаныя прымяніць слёзатачывы газ і аглушальныя гранаты, каб рассеяць натоўп. Людзі пратэстуюць, нягледзячы на ўведзеную каменданцкую гадзіну. Па словах карэспандэнта ВВС, у горадзе чутная страляніна.

Між тым, справа аб забойстве Браўна пачынае абрастаць новымі падрабязнасцямі. Папярэдняя аўтапсія, замоўленая сваякамі падлетка, паказала, што ў Браўна выпусцілі па меншай меры шэсць куль. У паліцыі сцвярджаюць, што Браўн быў застрэлены ў паліцэйскай машыне ў ходзе барацьбы.