У анкалагічным цэнтры імя Аляксандрава мерзнуць хворыя
Пацыенты Навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава скардзяцца, што адміністрацыя пачала рамонт адміністрацыйнага корпуса, а палаты застаюцца халодныя. У адміністрацыйным цэнтры замяняюць ваконныя вітражы часоў сацыялізма
шклопакетамі. Аднак з-за браку сродкаў вітражы да канца не знялі, а
шклопакеты не замантавалі. У выніку многія вокны абабітыя поліэтыленам.
Але найбольш нараканняў выклікае холад у палатах. З-за няспраўных вокнаў у палатах скразняк, пацыенты затуляюць шчыліны коўдрамі.
Скардзяцца пацыенты і на тое, што ўсталяваныя ў аперацыйным блоку тэлекамеры для фіксацыі аперацый не працуюць, бо недакупленае сінхранізацыйнае прыстасаванне, на якое няма грошай.