У Антарктыцы знік французскі верталёт
У Антарктыцы знік верталёт з французскімі даследчыкамі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармагенцтвы. На борце верталёта знаходзілася чатыры чалавекі — пілот, механік і двое навукоўцаў. Сувязь з лётным апаратам згубілі пасля таго, як быў выкінуты аварыйны радыёмаяк. На пошукі зніклай машыны накіравалі іншы верталёт, аднак цераз кепскія ўмовы надвор’я іх давялося спыніць.