У Антарктыдзе прапалі без вестак два дэпутаты Дзярждумы

У Антарктыдзе зніклі дэпутаты Дзярждумы Аляксандр Сідзякін і Алег Саўчанка. Пра гэта напісаў у сваім твітары прэс-сакратар Сідзякіна, перадае aif.ru.

"Добры дзень. Мяне завуць Павел, прэс-сакратар Аляксандра Генадзьевіча. Ён і дэпутат Саўчанка не выйшлі на сувязь з Антарктыды. Баюся, бяда (((", — гаворыцца ў яго паведамленні.

Расійскія дэпутаты адправіліся ў Антарктыду, каб падняцца на пік Вінсан — самую высокую вяршыню кантынента. Там яны планавалі ўзняць сцяг Расіі. Сідзякін распавядаў пра падарожжа ў сваім мікраблогу, згадваючы і дрэнныя ўмовы надвор'я.