У Аргентыну, Малайзію і Венесуэлу беларусы паедуць без візаў

Беларусь плануе ўвесці бязвізавы рэжым з Аргентынай, Малайзіяй і Венесуэлай.
Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў нашай краіны, зараз ідзе актыўная праца па ўзгадненню дакументаў. Яны будуць падпісаныя на працягу года.

У знешнепалітычным ведамстве нашай краіны лічаць, што бязвізавыя паездкі грамадзян “вельмі важныя для актыўнага раўвіцця гандлёва-эканамічных, інвестыцыйных, гуманітарных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў”.

БЕЛТА