У Арменіі праходзяць парламенцкія выбары
У Арменіі сёння праходзяць выбары ў парламент. У восем раніцы па мясцовым часе ў краіне адкрылася каля 2 тысяч выбарчых участкаў.
Па звестках Службы паліцыі, агульная колькасць грамадзянаў Арменіі, якія маюць права ўдзельнічаць у галасаванні, склала каля 2 мільёнаў 300 тысяч чалавек.
Выбары адбудуцца пры любой яўцы, а для таго, каб патрапіць у парламент партыям і выбарчым блокам неабходна набраць як мінімум пяць адсоткаў галасоў ад агульнай колькасці прагаласаваўшых.
У парламенцкіх выбарах у Арменіі ўдзельнічаюць 22 партыі і адзін палітычны блок. За дэпутацкі мандат змагаюцца 1245 кандыдатаў па прапарцыйнай сістэме і 119 кандыдатаў па мажарытарнай сістэме.
У Нацыянальным Сходзе краіны 90 месцаў вылучана партыям і 41 — кандыдатам ад выбарчых акруг.
За грамадскім парадкам у дзень выбараў сочаць каля 8 тысяч паліцыянтаў. Папярэднія вынікі галасавання цэнтрвыбаркам паведаміць ужо ў нядзелю. За выбарамі сочаць больш за 14 тысяч назіральнікаў з 56 арганізацый.
Паводле заканадаўства Арменіі выбары праходзяць толькі на тэрыторыі краіны, за межамі выбарчыя ўчасткі не адкрываюцца.
“Інтэрфакс”