У Аршанскім радзільным доме ўсталявалі відэатэлефон

Відэатэлефон з’явіўся ў Аршанскім радзільным доме, які ўчора адкрыўся пасля рэканструкцыі.  Цяпер маладым татам не давядзецца стаяць пад вокнамі, каб убачыць сваё дзіцятка. Яны змогуць гэта зрабіць з дапамогай відэатэлефона, усталяванага ў прыёмным пакоі.

Таксама ў раддоме з’явілася першая ў Віцебскай вобласці ванна для прыёму родаў, паведамляе “Народная газета”.