У Аршанскім раёне ў лесе заблукалі пенсіянеры, ідуць пошукі
Здарэнне адбылося каля вёскі Ляснічыя.
Як паведамляе прэс-служба МНС, інфармацыя пра мужа і жонку (ва ўзросце 81 і 78 гадоў), якія заблукалі ў лесе, з'явілася ўвечары ў панядзелак, 30 верасня. Іх шукалі выратавальнікі і міліцыянты, аднак знайсці пенсіянераў яны не змаглі. Пошукі мусяць аднавіцца ў аўторак.
Фота — bymedia.net