У Аршанскім раёне жорстка забілі таксіста
Цела забітага кіроўцы з множнымі нажавымі раненнямі знайшлі дарожныя работнікі каля дарогі Орша — Дуброўна.
Паведамленне ад работнікаў паступіла ў міліцыю 1 сакавіка а 3.30. На месца здарэння выехалі супрацоўнікі Следчага камітэту, міліцыі і судовыя эксперты. Асоба загінулага была вызначаная. Таксама непадалёк знайшлі таксоўку, якая належала кіроўцу.
Па факце забойства распачатая крымінальная справа, вядзецца пошук сведкаў і падазраваных, інфармуе БЕЛТА.