У Асіповічах на школьніка абрынулася цагляная сцяна
Надзвычайнае здарэнне адбылося 5 студзеня.
З пераломамі і траўмамі галавы ў лякарню Асіповічаў трапіў 14-гадовы падлетак. Гэта адбылося пасля таго, як на школьніка абрынулася цагляная сцяна.
Следча-аператыўная група ўстанавіла, што траўмы хлопец атрымаў калі гуляў на тэрыторыі закінутай лякарні па вуліцы 60 год Кастрычніка. У сувязі з інцыдэнтам праводзіцца праверка, пішуць “Магілёўскія ведамасці”.
Ілюстрацыйнае фота — reporter-tv.net