У Асіповічах пачаўся суд над Арцёмам Дубскім
У Асіповіцкім судзе ў аўторак пачаўся судовы працэс над маладафронтаўцам Арцёмам Дубскім, фігурантам “працэсу 14-ці”.
Нагадаем, ён быў затрыманы 13 лютага ў Гомелі, калі ехаў з Украіны. Ад таго часу Дубскі знаходзіцца ў бабруйскім следчым ізалятары. Яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбыцця пакарання - летась хлопца асудзілі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту прадпрымальнікаў у сталіцы на два гады абмежавання волі без накіравання ў спецустановы.
Як паведамляе Радыё Свабода, падтрымаць актывіста прыехалі лідэр “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч, актывісты іншых незарэгістраваных маладзёжных арганізацый, лідэры прадпрымальніцкага руху, палітыкі Мікола Статкевіч і Павел Севярынец, прадстаўніца АБСЕ.