У Асіповічах пачаўся суд над маладафронтаўцам Арцёмам Дубскім
7 ліпеня ў Асіповіцкім раённым судзе пачаўся працэс па справе актывіста міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" Арцёма Дубскага. Яму інкрымінуюць ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі.
Нагадаем, у красавіку мінулага года Дубскі быў прыгавораны да двух гадоў абмежавання волі за ўдзел у вулічнай акцыі прадпрымальнікаў. У кастрычніку, ужо пасля таго, як супраць яго была распачата крымінальная справа, Дубскі папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне, але пазней адклікаў сваю просьбу. У лютым яго затрымалі на гомельскім чыгуначным вакзале, да красавіка, калі Дубскага вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе, ён знаходзіўся за кратамі.
БелаПАН нагадвае, што сусветная праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала Арцёма Дубскага і яшчэ дзесяць грамадскіх актывістаў, асуджаных за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў, "вязнямі сумлення".