У Асіповіцкім раёне дрэвы зваліліся на чыгунку і спынілі электрычку
Здарэнне адбылося позна ўвечары 8 красавіка. Затрымка руху склала амаль дзве гадзіны.
У Асіповіцкім раёне два дрэвы зваліліся на чыгунку. Здарэнне адбылося позна ўвечары ў сераду, 8 красавіка, у трох кіламетрах ад станцыі Градзянка. У выніку, стаў немагчымы праезд прагараднага цягніка "Асіповічы — Градзянка". У ім на той момант былі пяць пасажыраў і брыгада чыгуначнікаў.
Як інфармуе прэс-служба МНС, для таго, каб ачысціць чыгунку ад дрэваў, спатрэбілася нямала часу. Затрымка руху цягніка склала 1 гадзіна 43 хвіліны. Прычына падзення дрэваў пакуль невядомая.
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА