У аўтааварыі пад Бранскам загінуў адзін беларус, трое атрымалі траўмы

У аўтааварыі пад Бранскам загінуў адзін беларус, трое атрымалі траўмы

У аўтааварыі пад Бранскам загінуў адзін беларус, трое атрымалі траўмы. На 69-м кіламетры аўтадарогі "Бранск — Навазыбкаў" сутыкнуліся тры легкавыя аўтамабілі і грузавік. Здарэнне адбылося раніцай 14 красавіка. Як інфармуе sputnik.by, 48-гадовы кіроўца Volkswagen Passat рухаўся з боку Бранска і выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком "ЗІЛ" і двума легкавікамі — Nissan Qаsнqаi и Kia Sorento.

У выніку ДТЗ кіроўца Volkswagen ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Трое яго пасажыраў ва ўзросце 22, 24 і 48 гадоў былі шпіталізаваныя ў раённую бальніцу горада Пачэпа. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, і яны, і кіроўца — жыхары горада Рэчыца Гомельскай вобласці.