У аўтааварыі загінулі кіраўнікі Бярозаўскай ДРЭС
У Бярозаўскім раёне ў ДТЗ загінулі два адказныя работнікі Бярозаўскай ДРЭС, трэці атрымаў траўмы. Як паведамляе БелаПАН, аварыя адбылася 24 верасня ў 22.50 на аўтадарозе Брэст — Мінск недалёка ад вёскі Навасёлкі. 39-гадовы брэстчанін на аўтамабілі "Мэрсэдэс-Бенц S 320" наехаў на трох пешаходаў, якія пераходзілі вуліцу не па пераходзе. Двое пешаходаў загінулі, трэці атрымаў траўмы і трапіў у Бярозаўскую раённую лякарню.
У ДТЗ загінулі намеснік дырэктара Бярозаўскай ГРЭС 59-гадовы Васіль Проц і начальнік аддзела капітальнага будаўніцтва прадпрыемства 55-гадовы Аляксандр Калоша. У лякарню патрапіў начальнік электрацэха Бярозаўскай ДРЭС 46-гадовы Сяргей Амельяновіч.
Міліцыя пачала крымінальную справу па ч. 3 арт. 317 УК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі аўтадарожных транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дваіх і больш асобаў).