У аўторак у цэнтры сталіцы гарэў Мінскі парцалянавы завод

Як паведамляе nn.by, гарэла канструкцыя драўлянага пераходу паміж будынкамі завода, лопаўся шыфер, якім яна была накрытая. За 10 хвілін на месца пажару прыбыло не менш за тры пажарныя разлікі, экіпаж хуткай дапамогі і міліцыя.



Будынак завода даўно не эксплуатуецца, таму туды пранікаюць пабочныя асобы. Дарэчы, загараецца тут не ўпершыню. Так, раней гарэў дах аднаго з закінутых складскіх памяшканняў.

Фота — nn.by