У аварыі пад Ялтай пацярпела жыхарка Віцебска
Яшчэ адна беларуска пацярпела ў аварыі, што адбылася ў курортным рэгіёне. Здарэнне адбылося на 300-м кіламетры трасы "Ялта — Севастопаль". Кіроўца аўтобуса "Багдан", у якім ехала 47-гадовая жыхарка Віцебска, рухаючыся з Алушты ў Ялту сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем Renault, што стаяў на збочыне.
У выніку ДТЗ віцеблянка атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму і страсенне мозга. Ад шпіталізацыі яна адмовілася, паведамляе сайт "Новости Крыма".
У выніку ДТЗ віцеблянка атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму і страсенне мозга. Ад шпіталізацыі яна адмовілася, паведамляе сайт "Новости Крыма".