У аварыі ў цэнтры Мінску матацыклісту адарвала галаву
Здарэнне адбылося ўначы 11 кастрычніка. Матацыкліст сутыкнуўся з машынай “хуткай дапамогі”. Ад удару матацыкл аднесла пад калёсы “Нісан Мікра” на сустрэчную паласу. 24-гадовы хлопец – кіроўца матацыкла “Ямаха R1” загінуў на месцы. Хуткасць “Ямахі” была неверагоднай, распавёў Еўрарадыё інспектар сталічнай ДАІ Вячаслаў Ліпень. Ліпень: “Кіроўца на машыне “хуткай дапамогі” рухаўся па праспекце Незалежнасці. Пры павароце на вуліцу Броўкі не прапусціў матацыкл “Ямаха”, які ехаў насустрач. Пасля сутыкнення матацыкл выкінула на сустрэчную паласу. Цела кіроўцы матацыкла прыземлілася каля цэнтральнага ўваходу ў БНТУ, прычым асобна ад яго галавы”.
Паводле здарэння вядзецца следства. Кіроўцы “Нісану” і “хуткай дапамогі” не пацярпелі. Праўда, “Нісан” не падлягае аднаўленню.
Паводле здарэння вядзецца следства. Кіроўцы “Нісану” і “хуткай дапамогі” не пацярпелі. Праўда, “Нісан” не падлягае аднаўленню.