У Азаранкі дыягнаставалі лёгкае страсенне мозгу

Вікторыя Азаранка распавяла пра верагодныя прычыны сваёй непрытомнасці. Нагадаем, што беларуская тэнісістка страціла прытомнасць у матчы другога круга US Open супраць аргентынскай тэнісісткі Гізелы Дулко. Па словах Аазаранкі, якія перадае Tennis.com, яна разміналася ў трэнажорнай зале перад матчам з Дулко і павалілася падчас спрынту. Пры падзенні беларуска стукнулася рукой і галавой.

Перад матчам Азаранку праверылі медыкі, а потым яны дзяжурылі каля корта і сачылі за яе станам. Падчас матчу, перадае "Прессбол", беларусцы стала горш, ёй пачала круціцца ў галаве, з'явіліся праблемы са зрокам, яна адчула слабасць і павалілася.

У лякарні ёй дыягнаставалі лёгкае страсенне мозгу.