У Азоўскім моры зніклі тры ўдзельнікі паруснай рэгаты

У Азоўскім моры, падчас правядзення паруснай рэгаты, прысвечанай 75-годдзю Данецкай вобласці, знікла яхта "Пілігрым" з трыма чальцамі экіпажа. Сігнал аб знікненні яхты паступіў у нядзелю ўвечары, калі яна своечасова не прыбыла ў пункт прызначэння. У панядзелак раніцай украінскія ратавальнікі арганізавалі пошук, у якім прымаюць удзел пяць караблёў, верталёт, 15 адзінак тэхнікі і каля 200 чалавек.

УНІАН